Францішак: улады павінны рашуча змагацца з дзіцячай парнаграфіяй
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Адказваючы на пытанне аб сваёй рэакцыі на справаздачу незалежнай камісіі, якая расследуе выпадкі злоўжыванняў у касцёльным асяроддзі Францыі, Папа працытаваў словы, якія сам сказаў на наступны дзень пасля публікацыі дакумента: "Табе, Пане, хвала, а нам – сорам. Гэта час сораму!”.
Пантыфік заявіў: “Яшчэ адной вялікай і сур'ёзнай праблемай злоўжыванняў, хоць яна і не ляжыць у сферы адказнасці Касцёла, з'яўляецца “вытворчасць” дзіцячай парнаграфіі. Лічу, што ўрады як мага хутчэй павінны прыняць меры супраць гэтага злачынства. Адказныя за яго групы дзейнічаюць як мафія, якая хаваецца і абараняецца. Іх ахвярамі становяцца дзеці і непаўналетнія, якіх выкарыстоўваюць для здымак; шмат людзей, шмат моладзі, часам таксама непаўналетнія, глядзяць гэтыя рэчы!”, - звярнуў увагу Францішак.
Адказваючы на пытанне пра сваё здароўе пасля ліпеньскай аперацыі на кішэчніку, Святы Айцец прызнаўся, што адчувае сябе добра і можа працаваць у тым жа рытме, што і раней.