ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: не адмаўляйцеся ад нараджэння дзяцей!

Не адмаўляйцеся ад нараджэння дзяцей з прычыны страху, што вы не зможаце іх выхаваць і падрыхтаваць да праблем і адказнасці за жыццё, - заклікаў Папа ў чарговай серыі фільмаў у Год сям'і Amoris Laetitia.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

У кароткіх роліках Францішак каментуе сведчанні хрысціянскіх сем’яў з розных рэгіёнаў свету. На гэты раз сваім вопытам падзяліліся дзве пары, якія адкрыліся на дар новага жыцця. Масіма і Патрыцыя – італьянская пара, якая мае 12 дзяцей, адправілася на місію ў Нідэрланды, а Хаўер і Арасэлі – іспанцы, якія чакаюць адзінаццатага дзіцяці і з'яўляюцца місіянерамі ў Санкт-Пецярбургу.

Пантыфік падкрэсліў, што выхаванне дзяцей з’яўляецца натуральным пакліканнем сям’і. Каб стаць бацькамі, патрэбна любоў і воля. “Бацькоўства і мацярынства – незаменныя ролі. Мацярынства можа даць любоў і абарону, калі чалавек мае справу з сваёй слабасцю. Бацькоўства адкрывае для дзіцяці невымерныя жыццёвыя далягляды і прапануе маральныя прынцыпы, якія дазволяць яму смела рэалізоўваць уласныя планы на жыццё. Але ёсць і іншае. Кожная маці нагадвае свайму дзіцяці, што ў пачатку яго існавання ёсць Айцец з вялікай літары, ёсць воля Божая. Веданне гэтага, спараджае веру. Самае галоўнае – падрыхтаваць новыя пакаленні да таго, каб умелі сказаць Хрысту “так”, каб Бог адкрыў Сябе ў іх жыцці і вёў іх за руку”, - сказаў Святы Айцец.

Хрысціянскія місіянерскія сем’і таксама згадалі пра небяспеку, якой падвяргаюцца іх дзеці ў сучасным свеце, асабліва з боку новых тэхналогій. “Мы стараемся абараніць іх, - прызнаўся Масіма, які жыве ў Нідэрландах, - і, перш за ўсё, мы заахвочваем іх заставацца чыстымі, сціплымі і сумленнымі, не маралізуючы, а дзелячыся з імі сваім вопытам, таму што мы бачылі, што Пан дапамог нам, і таму таксама дапаможа і ім”.

“У эпоху, калі сексуальнасць часта зводзіцца да спажывання, да эксплуатацыі іншага чалавека, задачай сем'яў з'яўляецца выхаванне ў дзяцей любові і адказнай сексуальнасці, у якой паважаецца годнасць іншага чалавека. У гэтым сэнсе душпастырства сем’яў павінна дапамагаць ім засвойваць найбольш важныя чалавечыя каштоўнасці, такія як сорам, павага да розніцы паміж мужчынам і жанчынай, пазнанне і прыняцце ўласнага цела, важнасць поўнай адданасці ў сужэнства, важнасць заручын як часу сталення да шлюбу”, - заўважыў Папа.
 

31 кастрычніка 2021, 11:34