Папа да пажылых святароў: старасць – гэта не хвароба, а прывілей
Францішак даслаў ліст пажылым і хворым святарам італьянскай Ламбардыі, якія сабраліся ў горадзе Караваджа з нагоды прысвечанага ім Дня братэрства.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Папа адзначыў, што пажылыя і аслабленыя хваробай святары – не толькі аб'ект дапамогі, але і актыўныя дзеячы супольнасці: “Вы – носьбіты мар, насычаных памяццю, і таму вельмі важныя для маладых пакаленняў, бо вашы мары – гэта карані. Ад вас ідуць жыватворныя сокі для хрысціянскага жыцця і служэння”.
Святы Айцец адзначыў, што “старасць – гэта не хвароба, а прывілей”. “Таксама і хворыя сярод вас, можна сказаць, карыстаюцца прывілеям: прывілеям прыпадабнення Езусу, Які пакутуе і нясе крыж гэтак жа, як і вы”.
У канцы кароткага паслання Францішак папрасіў удзельнікаў Дня братэрства аб малітве. “Я далёка ўжо не малады і не зусім здаровы”, - патлумачыў ён.
17 верасня 2021, 11:50