ҽ

Францішак з Себасцьянам Піньера Эчэнікэ Францішак з Себасцьянам Піньера Эчэнікэ 

Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Чылі

9 верасня 2021 г. Папа прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Чылі Себасцьяна Піньера Эчэнікэ. Пазней палітыка сустракалі ў Дзяржсакратарыяце кардынал П'етра Паралін і арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Падчас сардэчных размоў было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі і агульнай прыхільнасцю на карысць міру, сацыяльнай справядлівасці, абароны бедных, забытых і ўразлівых людзей.

Увага была засяроджана і на ўнутранай сітуацыі ў лацінаамерыканскай краіне, асабліва на сацыяльна-эканамічным развіцці, працэсе рэфармавання Канстытуцыі і адносінах з Каталіцкім Касцёлам. Была адзначана наяўнасць добрага супрацоўніцтва, улічваючы ўклад, які католікі прапануюць на карысць усяго чылійскага насельніцтва ў дабрачыннай, адукацыйнай і сацыяльнай сферах, асабліва ў перыяд пандэміі.

Перамовы дазволілі абмяняцца думкамі па некаторых пытаннях, якія тычацца міжнародных і рэгіянальных бягучых спраў, а таксама прасоўвання міру і правоў чалавека ў свеце.
 

09 верасня 2021, 13:38