ҽ

Папа падчас сустрэчы з Эдгарам Марынам Папа падчас сустрэчы з Эдгарам Марынам 

Папа павіншаваў са 100-годдзем філосафа Эдгара Марэна

Святы Айцец далучыўся да віншаванняў са 100-годдзем французскага філосафа і сацыёлага Эдгара Марэна. Выбітны навукоўца адзначыць юбілей 8 ліпеня 2021г.

Аляксандр Панчанка – Pope

Папа жадае юбіляру “доўгіх гадоў жыцця, поўных падзей і сустрэч”, - гаворыцца ў віншавальным пасланні, скіраваным за подпісам кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці. Яно было зачытана падчас круглага стала, прысвечана спадчыне Эдгара Марэна, які быў арганізаваны ЮНЕСКА.

Французскі філосаф з’яўляецца не толькі “прывілеяваным сведкам глыбокіх і хуткіх перамен” у грамадстве, але таксама ўважлівым аналітыкам, які з праніклівасцю паказаў надзею і звярнуў увагу на магчымыя пагрозы для чалавецтва, адзначаецца ў пасланні.

Папа звярнуў увагу на ролю Марэна ў закліку да таго, каб маральны і інтэлектуальны прагрэс ішоў у нагу з развіццём навукі і тэхналогій. Усведамленне кволага лёсу чалавецтва падштурхнула французскага даследчыка да прасоўвання “цывілізаванай палітыкі”, у цэнтры якой знаходзіцца чалавек, а не грошы.

Святы Айцец заўважыў, што Марэн, разам са шматлікімі іншымі навукоўцамі, працаваў на карысць супрацоўніцтва паміж народамі, будавання больш справядлівага і гуманнага грамадства, аднаўлення дэмакратыі, падкрэсліваючы наколькі неабходнымі з’яўляюцца повязі салідарнасці і мірнага суіснавання, якія спрыяюць адкрытасці і гасціннасці.

Францішак сустракаўся з Эдгарам Марэнам у Ватыкане 27 чэрвеня 2019 г. Ён прызнаўся, што з радасцю ўспамінае пра гэту падзею, у сілу відавочных і шматлікіх кропак сутыкнення паміж вучэннем філосафа і сваім сацыяльным вучэннем, а таксама ў сувязі з падтрымкай, якую Марэн аказаў праекту Глабальнага адукацыйнага саюза.
 

03 ліпеня 2021, 09:10