ҽ

Папа Францішак Папа Францішак 

Папа: пажадаем Еўропе адзінства ў асноватворных каштоўнасцях

Францішак выказаў салідарнасць з народам Гаіці і пажадаў, каб спіраль гвалту спынілася і дзяржава змагла пайсці ў будучыню міру і згоды.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

“Дарагія браты і сёстры! У апошнія дні ў малітве я часта звяртаўся да Гаіці пасля забойства прэзідэнта і нанясення шкоды ягонай жонцы. Далучаюся да закліку біскупаў гэтай краіны скласці зброю і выбраць жыццё, выбраць жыццё па-братэрску ў інтарэсах усіх і ў інтарэсах Гаіці. Выказваю сваю салідарнасць з дарагім гаіцянскім народам: хачу, каб спіраль гвалту спынілася і каб дзяржава змагла пайсці ў будучыню міру і згоды”, - сказаў Папа 11 ліпеня 2021 г. падчас сустрэчы з вернікамі на марыйнай малітве.

Францішак нагадаў, што 11 ліпеня адзначаецца Марская нядзеля, прысвечаная людзям, для якіх мора з'яўляецца крыніцай працы і сродкаў да існавання. “Малюся за іх і заклікаю ўсіх клапаціцца пра акіяны і моры, клапаціцца пра здароўе мораў. Няхай ніякі пластык не трапляе ў мора!”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Папа звярнуў увагу і на іншую дату: 11 ліпеня Касцёл узгадвае св. Бэнэдыкта, апекуна Еўропы. “Выкажам найлепшыя пажаданні бэнэдыктынам і бэнэдыктынкам па ўсім свеце і пажадаем Еўропе: няхай яна будзе адзінай у сваіх асноватворных каштоўнасцях!”, - сказаў Францішак з балкона клінікі Джэмэлі ў Рыме.
 

11 ліпеня 2021, 13:19