Хворыя дзеці даслалі ліст Святому Айцу
Маленькія пацыенты Аддзялення анкалогіі Універсітэцкай клінікі імя Агасціна Джэмэлі ў Рыме скіравалі ліст Папу. Ён атрымаў таксама малюнак ад дзяўчынкі, якая праходзіць лячэнне ў шпіталі Bambino Gesù.
Аляксандр Панчанка – Pope
“Мы даведаліся, што ты нядобра сябе адчуваеш і зараз знаходзішся ў нашым шпіталі”, - так пачынаецца кранальны ліст, які атрымаў Францішак. “Нават калі мы не можам убачыцца, моцна цябе абдымаем і жадаем хуткага выздараўлення”, - гаворыцца ў пасланні.
8 ліпеня 2021 г. на старонцы ватыканскага педыятрычнага шпіталя Bambino Gesù&Բ;у Twitter быў апублікаваны фотаздымак малюнка, які маленькая пацыентка зрабіла для Папы. Яна намалявала як трымае за руку Святога Айца, што ляжыць у бальнічным ложку. “Дарагі папа Францішак, адчуй маю малітву. Я адчувала тваю, калі мне было кепска”, - напісала дзяўчынка.
09 ліпеня 2021, 11:16