ҽ

Папа падчас малітвы Анёл Панскі з клінікі Джэмэлі Папа падчас малітвы Анёл Панскі з клінікі Джэмэлі 

Анёл Панскі: гарантаваць бясплатную ахову здароўя кожнаму!

11 ліпеня 2021 г., у кароткім разважанні падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі Пантыфік падзяліўся думкамі на тэму важнасці гарантавання бясплатнай медыцыны кожнаму жыхару планеты.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Як і гады таму св. Ян Павел, Францішак памаліўся Анёл Панскі з аднаго з балконаў рымскай універсітэцкай клінікі імя Агасціна Джэмэлі, дзе зараз знаходзіцца пасля аперацыі, зробленай тыдзень таму.

Падзякаваўшы за малітву, Святы Айцец пракаментаваў урывак нядзельнага Евангелля (Мк 6, 7-13), дзе гаворка ідзе пра вучняў Езуса, якія "шмат хворых намашчвалі алеем, і вылечвалі". Папа звярнуў увагу на тое, што гэты "алей" звязаны не толькі з сакрамэнтам хворых, "які ўмацоўвае дух і цела", але і з "слуханнем, блізкасцю, клопатам і пяшчотай тых, хто займаецца хворымі". Яны "падобныя на ласку, якая прымушае чалавека адчуваць сябе лепш, здымае боль і падымае настрой".

Вернікі ля клінікі Джэмэлі падчас малітвы Анёл Панскі
Вернікі ля клінікі Джэмэлі падчас малітвы Анёл Панскі

“Рана ці позна нам усім спатрэбіцца гэтае "намашчэнне", і мы можам перадаць яго камусьці іншаму, праз візіт, тэлефанаванне, працягнутую руку да тых, хто мае патрэбу ў дапамозе”, - аргументаваў Францішак.

Пантыфік прызнаўся, што ў шпіталі ён адчуў "важнасць добрай медыцынскай дапамогі, даступнай кожнаму, як гэта адбываецца ў Італіі і іншых краінах, – бясплатнай сістэмы аховы здароўя, што гарантуе добрыя паслугі, даступныя ўсім". “Мы не павінны страціць гэтую каштоўнасць! Мы павінны захаваць гэта!”, - адзначыў Францішак.

Папа выказаў "прызнанне і падтрымку ўрачам і ўсім медыцынскім работнікам і персаналу бальніцы". Ён заклікаў маліцца за "ўсіх хворых, асабліва тых, хто знаходзіцца ў самым цяжкім стане". “Няхай ніхто не застанецца ў адзіноце, няхай кожны атрымае намашчэнне слухання, блізкасці і клопату”, - папрасіў Святы Айцец.

На балконе яго суправаджала група хворых дзяцей – пацыентаў клінікі.

Францішак не першым з Пантыфікаў маліўся ў нядзелю з клінікі Джэмэлі. Раней гэта рабіў 22 разы з акна свайго бальнічнага пакоя св. Ян Павел II падчас знаходжання ў гэтым рымскім шпіталі ў 1981, 1992, 1994, 1996 і 2005 гадах.

Малітва Анёл Панскі з клінікі Джэмэлі
11 ліпеня 2021, 12:38

“Анёл Панскі” – гэта старажытная малітва, якая прамаўляецца тройчы на працягу дня – раніцай, апоўдні і вечарам, – на ўспамін таямніцы Уцелаўлення.

Кожную нядзелю і ўрачыстасць Папа сустракаецца з вернікамі апоўдні, каб разам памаліцца яе словамі. Звычайна перад гэтым ён звяртаецца да сабраных з кароткім разважаннем, натхнёным літургічнымі чытаннямі, якія Касцёл прызначае на гэты дзень.

Мінулая марыйная малітва

Увесь кантэнт >