ҽ

Францішак падчас сустрэчы з кардыналам Рэйнхардам Марксам Францішак падчас сустрэчы з кардыналам Рэйнхардам Марксам 

Святы Айцец не прыняў адстаўку кардынала Маркса

Папа не прыняў адстаўку кардынала Рэйнхарда Маркса з пасады арцыбіскупа Мюнхенска-Фрайзінгскага, аб якой прасіў іерарх. Сваё стаўленне Францішак патлумачыў у адмысловым лісце.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Пантыфік падзякаваў нямецкаму кардыналу за “хрысціянскую мужнасць, якая не баіцца крыжа і не баіцца прынізіцца перад жудаснай рэальнасцю граху”. Ён спаслаўся на дасланы яму раней ліст Маркса і адзначыў, што крызіс перажывае не толькі ён, але і ўвесь Касцёл у Германіі. Але “Касцёл зараз не можа зрабіць крок наперад, не прыняўшы гэтага крызісу”, і “сацыялагізмы з псіхалагізмамі тут не дапамогуць”. Выйсці з яго можна толькі ў супольнасці.

Папа лічыць, што за сексуальныя злоўжыванні католікі павінны ўзяць на сябе адказнасць як паасобку, так і супольнасна. “Перад тварам гэтага злачынства мы не можам заставацца абыякавымі. Прыняць гэта, азначае падвергнуць сябе крызісу”, - адзначыў ён.

Святы Айцец нагадаў, што католікі ў мінулым неаднаразова казалі "mea culpa", нават калі асабіста не ўдзельнічалі ў нейкім гістарычным этапе. Але вырашэнне крызісу не мода абмяжоўвацца да слоў, патрэбна рэформа.

“Мы павінны ісці па шляху Духа Святога, і зыходным пунктам з'яўляецца сціплае прызнанне: мы зрабілі памылкі, зграшылі. Нас не ўратуе ні расследаванне, ні ўлада інстытутаў. Нас не ўратуе прэстыж нашага Касцёла, які, як правіла, хавае свае грахі. Не ўратуе нас і магутнасць грошай, як і меркаванне СМІ (мы часта ад іх занадта залежым). Тое, што нас уратуе, дык гэта адчыненыя дзверы для Таго адзінага, хто можа нас збавіць, і прызнанне ў сваёй аголенасці (...). Тады мы адчуем той здаровы сорам, які адчыняе дзверы для спагады і пяшчоты Пана, Які заўсёды побач з намі”, - напісаў Францішак.

Папа загадаў кардыналу Марксу працягваць служыць Касцёлу ў якасці арцыбіскупа Мюнхенска-Фрайзінгскага. “І калі ты спакушаецеся думаць, што Біскуп Рыма (твой брат, які цябе любіць), пацвярджаючы тваю місію і не прымаючы тваёй адстаўкі, не разумее цябе, то падумай, што пачуў Пётр у абліччы Пана, калі прапанаваў Яму сваё адрачэнне: "Адыдзі ад мяне, Пане, бо я чалавек грэшны", – і адказ быў: "Пасі ягнят Маіх", - напісаў Францішак, завяршаючы свой ліст.
 

10 чэрвеня 2021, 12:59