ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа сустрэўся з 6-гадовай дзяўчынкай, якая стала ахвярай мафіі

Францішак сустрэўся з італьянскай дзяўчынкай, якая два гады таму, у чатырохгадовым узросце, выпадкова стала ахвярай перастрэлкі паміж мафіёзі.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Бацькі Наэмі распавялі Пантыфіку пра тое, як іх дачка праходзіць рэабілітацыю пасля шматлікіх аперацый і як цяжка жыць у грамадстве, якое штодня пакутуе ад арганізаванай злачыннасці.

Дзяўчынка трапіла пад абстрэл на адной з галоўных плошчаў Неапаля. Калі яна ішла са сваёй маці, паміж двума мафіёзнымі бандамі раптам пачалася перастрэлка.

“Тое, што мая дачка выжыла, – гэта сапраўдны цуд. Сустрэча з Францішкам стала для нас ін'екцыяй сіл для далейшага змагання за яе здароўе”, - сказала пасля аўдыенцыі маці дзяўчынкі. У інтэрв'ю Pope яна падкрэсліла, што самым эмацыянальным момантам сустрэчы стаў жэст Папы: ён узяў Наэмі за руку і разам з ёй маліўся. Папа сказаў нам словы, якія ўразілі наша сэрца, прызналася Таня Эспазіта: "Мафія разбурае надзею, топча законы, але Бог заўсёды будзе суправаджаць вашу цудоўную дачку".

Сям'ю суправаджаў арцыбіскуп Неапаля Даменіка Баталья, які дапамагаў ёй у гэты складаны час і паспрыяў арганізацыі сустрэчы з Францішкам.
 

10 чэрвеня 2021, 11:13