Пантыфік прыме старшыню Еўрапейскага парламента
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Трэба адзначыць, што палітык часта спасылаецца на папскую энцыкліку Fratelli tutti. У дакуменце, абвешчаным у кастрычніку 2020 г., гучыць заклік да салідарнасці на ўсіх узроўнях грамадства.
Сасолі ўпершыню сустрэнецца з Францішкам у якасці старшыні Еўрапейскага парламента. У лістападзе 2014 г. італьянскі сацыял-дэмакрат прымаў Папу падчас візіту ў Страсбург у якасці віцэ-старшыні. Тады Святы Айцец звярнуўся да Еўропы з заклікам адкрыць для сябе хрысціянскія карані сваёй ідэнтычнасці.
65-гадовы фларэнціец Давід-Марыя Сасолі пачынаў кар’еру ў якасці журналіста і тэлевядучага, пазней пайшоў у палітыку. Ён быў дэпутатам Еўрапейскага парламента 7, 8 і 9 скліканняў, а з 3 ліпеня 2019 г. узначаліў яго.
Сасолі будзе другім старшынёй Еўрапарламента, прынятым Францішкам на аўдыенцыі. Раней тройчы, у 2013, 2014 і 2016 гадах, на сустрэчу ў Ватыкан прыязджаў Марцін Шульц.