Францішак: адкрыць сэрцы на бежанцаў
Адкрыць сэрцы на бежанцаў заклікаў Францішак на заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая 20 чэрвеня 2021 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.
Аляксандр Панчанка – Pope
“Сёння, пад дэвізам “Разам мы можам дасягнуць усяго”, адзначаецца Сусветны дзень бежанца, абвешчаны Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Адкрыем свае сэрцы на бежанцаў, раздзелім іх смутак і радасць, навучымся ад іх мужнай вытрываласці. Такім чынам мы ўсе разам будзем спрыяць развіццю ўсё больш і больш гуманнага грамадства, адной вялікай сям’і”, - сказаў Святы Айцец.
Сусветны дзень бежанца адзначаецца міжнароднай супольнасцю з 2001 г. На сённяшні дзень бежанцамі з’яўляюцца каля 20 млн чалавек, што з'яўляецца самай вялікай колькасцю з часоў Другой сусветнай вайны. Папа няспынна заклікае да больш шырокага клопату пра гэтых людзей, падкрэсліваючы, што змяніць сітуацыю можна дасягнуць толькі сумесным намаганнямі.
20 чэрвеня 2021, 13:57