Інтэнцыя Францішка: маліцца за людзей, адказных за фінансы
Аляксандр Панчанка – Pope
“У той час як рэальная эканоміка, тая, якая стварае працоўныя месцы, перажывае крызіс, бо вельмі шмат людзей не маюць працы, фінансавыя рынкі яшчэ ніколі не былі настолькі гіпертрафіраванымі як цяпер. Як далёкі свет фінансаў ад жыцця большасці людзей!”, - заўважыў Пантыфік.
Францішак падкрэсліў, што “калі фінансы не рэгуляваць, яны становяцца чыстай спекуляцыяй, натхнёнай манетарнай палітыкай”, а гэта сітуацыя непрымальная і небяспечная.
“Няхай жа фінансы стануць прыладай служэння, прыладай служэння людзям і клопату пра супольны дом! Мы яшчэ маем час для таго, каб пачаць працэс глабальных перамен і стварэння іншай эканомікі, больш справядлівай, інклюзіўнай, устойлівай, якая не будзе пакідаць ззаду нікога.”, - сказаў Святы Айцец.
“Зробім гэта! І будзем маліцца, каб людзі, адказныя за фінансы, супрацоўнічалі з урадамі з мэтай урэгулявання фінансавай сферы і абароны грамадзян ад звязаных з гэтым пагрозаў”, - агучыў сваю малітоўную інтэнцыю Францішак.