Пантыфік запрасіў у Ватыкан дзяцей, якія прынялі Першую Камунію
Аляксандр Амяльчэня – Pope
У апошні дзень мая завяршаецца малітоўны “марафон” у інтэнцыі заканчэння пандэміі каронавіруса, абвешчаны Францішкам.
Парафія ў Вітэрба, размешчаным ля Рыма, першай у Італіі прапанавала свае памяшканні для пункта вакцынацыі супраць COVID-19. “Для нашых дзяцей не можа быць нічога лепшага, чым запрашэнне Папы. Мы шчаслівыя і поўныя энтузіязму”, - адзначыў мясцовы пробашч, кс. Джузэпэ Курэ.
Святар прызнаўся, што ўсур’ёз успрыняў мінулагодняе запрашэнне Францішка дапамагаць у барацьбе з пандэміяй. “У нас ёсць дом побач з касцёлам, таму я вырашыў вызваліць месца для цэнтра вакцынацыі. Я думаў у першую чаргу пра пажылых людзей, якім цяжка ехаць некуды далёка. Біскуп пагадзіўся, таму мы з моладдзю прывялі ў парадак некалькі пакояў. Калі пункт пачаў дзейнічаць, людзі сталі прыязджаць не толькі з Вітэрба, але і з усёй правінцыі”, - распавёў душпастыр. Ён прызнаўся, што цяпер намагаецца мабілізаваць да вакцынацыі моладзь.
Май у Каталіцкім Касцёле стаў часам правядзення малітоўнага “марафону” ў інтэнцыі спынення пандэміі і аднаўлення грамадскага жыцця і працоўнай дзейнасці. З ідэяй выступіў Францішак. Кожны дзень ружанцовую эстафету прымаў адзін з марыйных санктуарыяў па ўсім свеце. Ватыканскія СМІ штодзённа ладзілі трансляцыі набажэнстваў.