Папа напісаў прадмову да кнігі пра суддзю, ахвяру мафіі
Аляксандр Амяльчэня - Pope
У наступную нядзелю свецкі мучанік будзе абвешчаны ў Агрыджэнта на Сіцыліі благаслаўлёным.
Паводле Францішка, Ліваціна з'яўляецца прыкладам не толькі для суддзяў, але і для ўсіх, хто працуе ў галіне права: ён стаў прадвеснікам таго, што выявілася з большай яснасцю пасля яго смерці. Гаворка ідзе пра апраўданае пасяганне суддзямі на вобласці, якія не знаходзяцца ў іх прамой кампетэнцыі. Ствараецца ўражанне, што ў сферы так званых “новых правоў”, яны сваімі рашэннямі імкнуцца задаволіць усё новыя і новыя жаданні, адарваныя ад любых аб’ектыўных рамак.
Разарыя Ліваціна характарызаваўся верай, якая спрыяла практыкаванню справядлівасці. Ён вельмі перажываў выносячы крымінальныя прысуды ў дачыненні да абвінавачанага, бо бачыў, як свабода, няправільна вытлумачаная, парушае прынцып справядлівасці. І ў той жа час, як хрысціянін ён сутыкаўся з праблемай прабачэння. Кожны дзень ён даручаў сваю дзейнасць Богу.
Пантыфік лічыць, што Ліваціна – гэта пункт адліку для людзей, якія па-ранейшаму спакушаюцца насіллем, карупцыяй, прыгнётам і забойствамі мафіі. "Няхай яго пакутніцкае сведчанне веры і справядлівасці будзе зернем гармоніі і сацыяльнага міру, а таксама сімвалам неабходнасці адчуваць сябе і быць братамі, а не сапернікамі і ворагамі, для ўсіх", - напісаў Францішак у прадмове да кнігі біскупа Вінчэнца Берталонэ пад назвай “Ад пакутніцкага жыцця да мучаніцтва крыві” (Dal “martirio a secco” al martirio di sangue).