Пантыфік заклікаў да ружанцовай малітвы за дзяцей і падлеткаў
Францішак нагадаў, што на працягу мая ў Касцёле трывае малітва аб заканчэнні пандэміі. Ён заклікаў вернікаў далучыцца да ініцыятывы, памятаючы асаблівым чынам пра дзяцей і падлеткаў.
Аляксандр Панчанка – Pope
“Пад кіраўніцтвам санктуарыеў, раскінутых па свеце, на працягу марыйнага месяца мая мы молімся Ружанец, просячы аб спыненні пандэміі і аднаўленні грамадскага жыцця і працоўнай дзейнасці. Сёння гэту марыйную малітву будзе праводзіць санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Нам’янгу, у Паўднёвай Карэі. Далучымся да тых, хто збярэцца ў гэтым святым месцы, молячыся асаблівым чынам за дзяцей і падлеткаў”, - заахвоціў Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 5 мая 2021 г. у Ватыкане.
Ініцыятыва праходзіць з 1 па 31 мая. Далучыцца да малітвы магчыма дзякуючы прамой трансляцыі на каналах ватыканскіх СМІ ў інтэрнэце штодзённа ў 18.00 па сярэднееўрапейскім часе.
05 мая 2021, 11:56