Францішак: добры ватыканскі дыпламат – чалавек малітвы
Аляксандр Панчанка – Pope
Дыпламат – гэта чалавек малітвы, адкрыты на новае і ўкаранёны ў Традыцыі, - заўважыў Пантыфік падчас братэрскай сустрэчы з будучымі нунцыямі. На цяперашні час у акадэміі праходзяць фармацыю 38 святароў, якія паходзяць з 25 краін свету.
У цёплай атмасферы яны мелі магчымасць задаць Папу некаторыя пытанні, на якія атрымалі канкрэтныя і бацькоўскія адказы. Сустрэча працягвалася каля гадзіны. Падчас яе гаворка ішла пра актуальныя выклікі, якія стаць перад Касцёлам, місійнасць, сінадальны шлях, ролю двухбаковай і шматбаковай ватыканскай дыпламатыі.
Святы Айцец назваў некаторыя рысы, якімі павінен адзначацца добры папскі дыпламат, выконваючы сваё служэнне. Пантыфік падкрэсліў, што ў першую чаргу ён павінен быць чалавекам малітвы, які слухае Евангелле, з’яўляецца адкрытым на новае, але ў той жа час укаранёным у Традыцыі, гатовым да дыялогу і параўнання.
Гаворачы пра ўведзены ў фармацыйную праграму папскіх прадстаўнікоў год місіянерскага служэння Францішак падкрэсліў, што гэты перыяд, праведзены на перыферыях Касцёла, пакліканы ўзбагаціць асабісты агульначалавечы, культурны і моўны багаж будучага ватыканскага дыпламата.
З асобным словамі падтрымкі Пантыфік звярнуўся да трынаццаці выпускнікоў Папскай касцёльнай акадэміі, якія хутка распачнуць сваё служэнне ў папскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах.
Святы Айцец павячэраў з супольнасцю акадэміі, а перад тым як вярнуцца ў Ватыкан, прывітаў законніц, якія тут працуюць.