Выдадзена больш за 150 кніг і тэкстаў Францішка
За восем гадоў свайго пантыфікату Францішак выдаў больш за 150 кніг і тэкстаў. Пра гэта паведаміў іспанскі партал Vida Nueva, спасылаючыся на дадзеныя ватыканскага выдавецтва Libreria Editrice Vaticana.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Акрамя прац, у якіх у якасці аўтара згадваецца сам Папа, ёсць 8 тамоў яго інтэрв'ю і 30 прадмоў да кніг.
Выдавецкая дзейнасць Францішка ахоплівае шырокі спектр тэм. У дадатак да энцыклік, адгартацый і іншых афіцыйных дакументаў ён робіць заявы на такія тэмы, як карупцыя, міграцыя, эканоміка. У Пантыфіка таксама ёсць кнігі, адрасатамі якіх з’яўляюцца дзеці і пажылыя людзі.
27 красавіка 2021, 10:43