ҽ

Падчас cаміту па пытаннях клімату Падчас cаміту па пытаннях клімату 

Святы Айцец падтрымаў правядзенне саміту па пытаннях клімату

22 красавіка 2021 г. Папа накіраваў відэапасланне ўдзельнікам саміту па пытаннях клімату. У анлайн-сустрэчы, арганізаванай адміністрацыяй Прэзідэнта ЗША, прымаюць удзел 40 сусветных лідараў.

Святы Айцец падкрэсліў, што ініцыятыва датычыцца ўсяго чалавецтва і з’яўляецца прадвесніцай лістападаўскай канферэнцыі ААН па змяненні клімату ў Глазга (КС-26).

Мы павінны клапаціцца пра навакольнае асяроддзе, дар, які мы атрымалі і які мы павінны шанаваць, абараняць і перадаваць наступным пакаленням; трэба клапаціцца пра прыроду, каб яна паклапацілася пра нас, - адзначыў Францішак. Ён дадаў, што праблема становіцца яшчэ больш актуальнай у постпандэмічны перыяд.

Асноўныя тэмы бягучай сустрэчы, арганізаванай Белым домам, уключаюць: рэалізацыю найбуйнейшымі эканомікамі свету праграмы скарачэння выкідаў парніковых газаў; вылучэнне пераваг экалагічнага падыходу з асаблівым акцэнтам на стварэнне новых працоўных месцаў; метады абароны жыцця ад наступстваў змены клімату.

На віртуальным саміце некаторыя палітыкі павінны заявіць аб кліматычнай нейтральнасці сваіх краін або, па меншай меры, абвясціць больш амбіцыйныя задачы па скарачэнні выкідаў CO2.
 

23 красавіка 2021, 10:54