ҽ

Кардынал Себасцьян Кота Хараі Кардынал Себасцьян Кота Хараі 

Папа смуткуе з прычыны смерці кардынала з Лесота

Францішак выказаў глыбокія спачуванні ў сувязі са смерцю кардынала Себасцьяна Кота Хараі. Біскуп-эмерыт дыяцэзіі Мохале-Хоук памёр 17 красавіка 2021 г. ва ўзросце 91 года.

У адмысловай тэлеграме Святы Айцец спачувае духавенству, законнікам і свецкім вернікам дыяцэзіі. Папа з удзячнасцю ўспамінае адданае Богу жыццё афрыканскага кардынала ў Кангрэгацыі Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Панны Марыі, яго шматгадовыя намаганні ў справе развіцця святарскіх пакліканняў і ў адукацыйнай місіі Касцёла ў Лесота.

Францішак моліцца, каб Нябесны Айцец узнагародзіў іерарха за яго нястомную працу і прыняў яго ў радасць свайго вечнага Валадарства. Усім, хто аплаквае смерць кардынала ў хрысціянскай надзеі на ўваскрашэнне, Папа ўдзяляе апостальскае благаслаўленне “як заклад суцяшэння і спакою ў Збаўцы нашым Езусе Хрысце”.

Са смерцю Себасцьяна Кота Хараі Калегія кардыналаў налічвае 224 іерарха, з якіх 126 – выбаршчыкі. Паколькі памерлы быў адзіным кардыналам з Каралеўства Лесота, краіна больш не прадстаўлена ў Калегіі кардыналаў, у якую зараз уваходзяць іерархі з 88 краін.
 

21 красавіка 2021, 10:08