ҽ

Папа Францішак Папа Францішак 

Францішак напісаў прадмову да кнігі пра барацьбіта з мафіяй

Папа напісаў прадмову да кнігі пра італьянскага суддзю Разарыа Анджэла Ліваціна, забітага мафіяй. "Сведчанне яго жыцця запрашае нас усіх стаць братамі”, - напісаў Святы Айцец.

Суддзя Ліваціна адкрыта прызнаваў, што яго барацьба з мафіяй, якая дамінавала на Сіцыліі ў 1980-х гадах, была абумоўлена хрысціянскай верай і прафесійнай добрасумленнасцю. Яго дзеянні і словы былі настолькі эфектыўныя ў барацьбе супраць мафіёзі, што яны замовілі яго забойства. 21 верасня 1990 г. 38-гадовы суддзя быў застрэлены непаўналетнімі забойцамі па замове Коза Ностры.

“Пічыёці, што я табе зрабіў? Суддзя прамовіў гэтыя словы да таго, як у яго трапіла куля. “Гэта быў крык паміраючага прарока, які выступаў супраць ірадаў нашага часу. Крык болю і праўды, які сваёй сілай разбурае ўладу мафіі, паказваючы, што яна супярэчыць Евангеллю. Нягледзячы на паказное ўшанаванне святых абразоў, на прымус схіляць постаці святых у бок дамоў босаў і на пастаянную дэманстрацыю рэлігійнасці, гэта карыкатура веры”, - напісаў Папа ў прадмове да кнігі Вінчэнца Бэрталонэ.

Святы Айцец падкрэсліў, што Ліваціна – гэта прыклад не толькі для суддзяў і юрыстаў. “Ён з'яўляецца ўзорам для пераймання для маладых людзей, якіх мафіёзныя структуры працягваюць завабліваць жыццём гвалту, карупцыі і смерці. Няхай яго пакутніцкае сведчанне веры будзе зернем гармоніі і сацыяльнага міру, знакам, які запрашае ўсіх стаць братамі”, - напісаў Францішак у тэксце прадмовы.
 

01 красавіка 2021, 14:19