ҽ

Францішак на фоне партрэта кс. Піна Пулізі, які загінуў ад рук мафіі Францішак на фоне партрэта кс. Піна Пулізі, які загінуў ад рук мафіі 

Святы Айцец: мафія падмяняе веру ідалапаклонствам

Карыстаючыся пандэміяй каронавіруса, мафія ўзбагачаецца праз карупцыю, - звярнуў увагу Францішак падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі ў Ватыкане.

Спасылаючыся на Дзень памяці нявінных ахвяр мафіі, які адзначаецца 21 сакавіка 2021 г. у Італіі, Папа заклікаў, малітоўна ўшаноўваючы памяць тых, хто загінуў ад рук мафіёзі, змагацца з гэтымі "структурамі граху, якія супярэчаць Евангеллю Хрыстоваму".

“Мафія прысутнічае ў розных частках свету, і, карыстаючыся пандэміяй, узбагачаецца дзякуючы карупцыі. Св. Ян Павел II асудзіў гэту "культуру смерці", а Бэнэдыкт XVI – “шляхі смерці". Такія структуры граху, насуперак Евангеллю Хрыста, падмяняюць веру ідалапаклонствам. Сёння мы ўзгадваем усіх ахвяр і аднаўляем сваю прыхільнасць да барацьбы з мафіяй”, - сказаў Папа.
 

21 сакавіка 2021, 12:48