ҽ

Падчас аўдыенцыі для Папскага філіпінскага калегіума Падчас аўдыенцыі для Папскага філіпінскага калегіума 

Папа маладым святарам: дайце сабе спакойна пражыць сваё сёння

22 сакавіка 2021 г., падчас аўдыенцыі для Папскага філіпінскага калегіума Францішак заклікаў святароў, ведаючы мінулае, праецыраваць будучыню, каб лепш жыць сучаснасцю.

Мы пакліканы жыць сёння, прымаючы ўсе супярэчнасці, пакуты і нястачу, што трэба любіць як магчымасці, праз якія Бог прапануе нам больш цесна злучыцца з Ім, нават на крыжы, - звярнуўся Папа да маладога духавенства. Ён заклікаў змагацца са спакусай пастаянна бегчы наперад, не дазволіўшы сабе “спакойна пражыць сваю сучаснасць”.

Калі вам здарыцца адчуць стомленасць і расчараванне, прыгнечанасць нейкім выпрабаваннем або няўдачай, азірніцеся на сваю гісторыю, каб не збегчы ў "ідэальнае" мінулае, а вярнуць імпульс і эмоцыі "першай любові", - раіў Францішак.

Яшчэ адна парада Святога Айца маладым святарам – не быць людзьмі вечнага заўтра, закладнікамі гіпатэтычнага ідэальнага стану, дрэннай утопіі: маўляў, у зручны і вырашальны момант я зраблю нешта добрае.

Ведаючы мінулае, праецыраваць будучыню, каб лепш жыць сучаснасцю, вітаючы магчымасці, якія Бог дае, каб ісці за Ім, і наладжваць сваё жыццё на Яго, нават удалечыні ад Радзімы, - рэкамендаваў Францішак выхаванцам Папскага філіпінскага калегіума ў Рыме.
 

22 сакавіка 2021, 13:39