ҽ

Францішак з дзяўчынка з сіндромам Даўна. Ілюстрацыйнае фота Францішак з дзяўчынка з сіндромам Даўна. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік у Твітэр пра важныя для чалавецтва выклікі

21 сакавіка 2021 г. Францішак на сваім канале ў Твітэр звярнуў увагу на дзве даты, звязаныя з важнымі выклікамі якія стаяць перад сучасным грамадствам.

Першы твіт Папа прымеркаваў да Міжнароднага дня чалавека з сіндромам Дауна. “Кожнае дзіця, якое з’яўляецца ва ўлонні жанчыны, – гэта дар, які змяняе гісторыю сям'і: бацькі і маці, бабуль і дзядуль, братоў і сясцёр. І гэтага дзіцяці трэба вітаць, любіць і клапаціцца пра яго”, - напісаў ён.

“Расізм – гэта вірус, які хутка муціруе і замест таго, каб знікнуць, хаваецца і падпільноўвае ў чаканні. Выпадкі расізму працягваюць уводзіць нас у сорам, бо яны дэманструюць, што наш меркаваны сацыяльны прагрэс не такі рэальны і канчатковы, як мы думаем”, - напісаў Пантыфік у Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі.
 

21 сакавіка 2021, 11:53