ҽ

Папа Францішак Папа Францішак 

Новая кніга пра духоўнасць папы Францішка

“Жыццё Духа. Бог размаўляе з сэрцам чалавека” – пад такой назвай з’явіцца 6 красавіка 2021 г. кніга, якая змяшчае разважанні папы Францішка на тэму духоўнага жыцця.

Рэдактарам зборніка з’яўляецца кс. Франка Нардзін, прадмову да яго напісаў кардынал Анджэла Дэ Данаціс, Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі.

Публікацыя змяшчае словы Пантыфіка, выбраныя з яго публічных заяў і дакументаў. "Папскае вучэнне ўсё больш канцэнтруецца на тэалагічнай і антрапалагічнай думцы, якую сам Святы Айцец называе "духоўнасцю сэрца". Яна аб'ядноўвае вялікія традыцыі Касцёла, у тым ліку ігнацыянскую”, - адзначыў кс. Нардзін.

Кніга – гэта не толькі збор разважанняў, але нешта накшталт тэалагічнага і духоўнага падручніка, мэта якога – прывесці чытача да жывых адносін з Айцом праз Езуса ў Духу Святым. "Гэта можа істотна паўплываць на аздараўленне нас ад духоўнай цвёрдасці, дапамагчы навучыцца духоўнаму разуменню, як асабістаму, так і душпастырскаму, і ўбачыць знакі, якія Провід нам пакідае кожны дзень", - напісаў у прадмове кардынал Дэ Данаціс.
 

31 сакавіка 2021, 12:39