ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: вада – не тавар, а крыніца жыцця і здароўя

Кожны чалавек павінен быць забяспечаны пітной вадой і санітарна-гігіенічнымі прыладамі, - падкрэсліў Францішак 21 сакавіка 2021 г., вітаючы вернікаў пасля малітвы Анёл Панскі ў Ватыкане.

Спасылаючыся на Сусветны дзень водных рэсурсаў, які адзначаецца 22 сакавіка, Папа нагадаў, што "для нас, вернікаў, сястра-вада не з'яўляецца таварам: гэта ўніверсальны сімвал і крыніца жыцця і здароўя”.

“Вельмі шмат братоў і сясцёр мае доступ да невялікай колькасці вады і, магчыма, да забруджанай. Усе павінны быць забяспечаны пітной вадой і санітарыяй. Дзякую і падтрымліваю ўсіх, хто кіруючыся сваімі прафесійнымі навыкамі і абавязкам працуюць у напрамку дасягнення гэтай вельмі важнай мэты”, - сказаў Францішак.

Ён прывітаў усіх, хто далучыўся да марыйнай малітвы праз сродкі масавай інфармацыі, асабліва хворых і адзінокіх.
 

21 сакавіка 2021, 12:31