ҽ

Францішак падчас сустрэчы з дзецьмі з анкалагічнага аддзялення быльніцы Bambino Gesù Францішак падчас сустрэчы з дзецьмі з анкалагічнага аддзялення быльніцы Bambino Gesù 

Твіт Пантыфіка ў Міжнародны дзень дзяцей, хворых на рак

Францішак заклікаў да падтрымкі дзяцей, якія змагаюцца з анкалагічнымі захворваннямі. 15 лютага 2021 г., у Міжнародны дзень дзяцей, хворых на рак, быў апублікаваны адмысловы папскі твіт.

“Няхай Пан натхняе ўсіх быць побач з тымі, хто пакутуе, асабліва з малымі, і ставіць слабых на першае месца. Даручаю лекараў і ўсіх хворых дзяцей Панне Марыі і прашу, каб яна з прыхільнасцю маці клапацілася пра іх”, - напісаў Папа ў Твітэры.

Сучасная медыцына, нягледзячы на актыўныя даследаванні ў галіне анкалогіі, не можа дакладна назваць прычыны з'яўлення злаякасных захворванняў у дзяцей. Называюцца толькі перадумовы ўзнікнення ракавых пухлін.

Паводле ацэнак СААЗ, штогод ва ўсім свеце рак дыягнастуюць у больш за 300 тыс. дзяцей ва ўзросце да 19 гадоў. З іх восем з дзесяці жывуць у краінах з нізкім і сярэднім узроўнем даходу, дзе атрымоўваецца вылечыць толькі 20% хворых дзяцей. У краінах з высокім узроўнем даходу паказчыкі лячэння ад многіх распаўсюджаных відаў раку ў дзяцей перавышаюць 80%.
 

15 лютага 2021, 12:08