ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец прысвяціў твіт Сусветнаму дню радыё

Папа нагадаў пра патэнцыял радыё, якое дазваляе дасягнуць слухачоў нават у самых далёкіх кутках планеты. Адмысловае паведамленне ён напісаў на сваёй старонцы ў “Твітэр”.

“У радыё цудоўнае тое, што яно нясе слова нават у самыя аддаленыя месцы”, - падкрэсліў Пантыфік. Твіт быў прымеркаваны да Сусветнага дня радыё, які адзначаецца 13 лютага. Сёлета яго тэма: “Новы свет, новае радыё. Эвалюцыя, інавацыі, збліжэнне”.

Паводле UNESCO – ініцыятара штогадовага правядзення Сусветнага дня радыё, – гэты сродак камунікацыі найбольш шырока выкарыстоўваецца людзьмі, а яго выключная здольнасць  ахопліваць самыя шырокія слаі насельніцтва спрыяе фармаванню шматкультурных грамадстваў і дазваляе любому пункту гледжання быць агучаным, прадстаўленым і пачутым.

У сваім паведамленні Папа падзяліўся думкай з паслання да 90-годдзя Ватыканскага радыё. Яно адзначалася 12 лютага 2021 г. Францішак заклікаў супрацоўнікаў папскай радыёстанцыі з мужнасцю і крэатыўнасцю прамаўляць да свету, будуючы камунікацыю, здольную дапамагчы ўбачыць праўдзівы стан рэчаў.
 

13 лютага 2021, 15:32