ҽ

Святыя Кірыл і Мятод Святыя Кірыл і Мятод 

Францішак прывітаў славянскія народы і ўсіх закаханых

Пантыфік нагадаў вернікам, што 14 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца літургічны ўспамін святых Кірыла і Мятода, апекуноў Еўропы, а таксама св. Валянціна.

“Сёння, у свята святых Кірыла і Мятода, евангелізатараў славянскіх народаў, абвешчаных св. Янам Паўлам ІІ, апекунамі Еўропы, з любоўю вітаю ўсе супольнасці, якія пражываюць на тэрыторыях, евангелізаваных святымі братамі. Няхай іх заступніцтва дапаможа знайсці новыя шляхі для перадачы Евангелля, а таксама ўмацуе ў хрысціянскіх Цэрквах жаданне крочыць да поўнай еднасці з павагай да адметнасцяў”, - сказаў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі” ў Ватыкане.

Спасылаючыся на ўспамін св. Валянціна, Францішак скіраваў свае думкі і віншаванні да ўсіх заручаных і закаханых, а таксама запэўніў іх у сваёй малітве і благаслаўленні.
 

14 лютага 2021, 14:14