ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец: не ігнараваць Евангелле, каб ведаць Хрыста

Францішак заклікаў прыкладаць намаганні, накіраваныя на дапамогу ў разуменні Божага слова, і заклікаў вернікаў штодзённа чытаць невялікі ўрывак Евангелля.

“Гэта нядзеля прысвечана Божаму слову. Адзін з самых вялікіх дароў нашага часу – гэта адкрыццё нанова Святога Пісання ў жыцці Касцёла на ўсіх узроўнях. Сёння Біблія з’яўляецца даступнай для ўсіх як ніколі”, - сказаў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 24 студзеня 2021 г. прайшла ў Ватыкане.

Францішак нагадаў словы св. Гераніма, які сцвярджаў, што чалавек, які ігнаруе Святое Пісанне, ігнаруе Хрыста. Ён заўважыў, што менавіта Езус адкрывае наш розум на разуменне Божага слова. “Гэта адбываецца, у прыватнасці, падчас літургіі, але таксама калі молімся самастойна ці ў групе. Асабліва з дапамогай Евангелля і псальмаў”, - дадаў Пантыфік.

Папа выказаў падзяку парафіям, у якіх няспынна прыкладаюцца намаганні, каб вучыць слуханню Божага слова, і заахвоціў працягваць рабіць гэта. “Няхай у нас ніколі не будзе недахопу ў радасці сеяння Евангелля!”, - сказаў ён. Святы Айцец заклікаў вернікаў прызвычаіцца заўсёды насіць Евангелле з сабой, каб чытаць некалькі радкоў з яго на працягу дня.
 

24 студзеня 2021, 13:15