Папа прыме ўдзел у тэлепраекце Discoveri
Святы Айцец прыме ўдзел у новым тэлевізійным праекце на тэму “Заганы і цноты”, які выйдзе на італьянскім канале Nove, што ўваходзіць у сетку Discoveri Italia.
Аўтарам і вядучым праграмы стане італьянскі святар з Падуі, кс. Марка Поца, які раней падрыхтаваў тры сумесныя з Францішкам праекты на тэлеканале італьянскага епіскапату TV2000. Яны былі прысвечаны галоўных хрысціянскім малітвам: Ойча наш, Вітай Марыя і Апостальскаму сімвалу веры.
У новым цыкле праграм Пантыфік у дыялогу са святаром падзеліцца сваімі думкамі пра сем смяротных грахоў і сем дароў Духа Святога. Яго разважанні дапоўняць сведчанні і гісторыі розных людзей, якія распавядуць, наколькі тэма заганы і дабрадзейнасці тычыцца іх асабіста.
Кс. Поца заўважыў, што новы цыкл тэлеперадач будзе спробай прыцягнуць увагу гледачоў, далёкіх ад рэлігійнай тэматыкі.
21 студзеня 2021, 11:18