ҽ

Ёлка на галоўнай ватыканскай плошчы Ёлка на галоўнай ватыканскай плошчы 

Пантыфік: ніякая пандэмія не можа загасіць каляднае святло

Не спыняцца на калядных сімвалах, а глядзець глыбей, пазнаючы сапраўдны сэнс Божага Нараджэння, - заклікаў Францішак сабраных 6 снежня 2020 г. на малітву “Анёл Панскі”.

Пантыфік звярнуў увагу на ёлку і батлейку, якую ў гэтыя дні ўстанаўліваюць на галоўнай ватыканскай плошчы. “Гэтыя два калядныя сімвалы таксама прысутнічаюць у многіх дамах, на радасць дзецям – і нават дарослым. Яны з’яўляюцца прыкметай надзеі, асабліва ў гэты цяжкі час”, - сказаў Папа.

Ён заклікаў “не спыняцца на знаках, але ісці да сэнсу, да Езуса: да Божай любові, якую Ён нам адкрыў, да бясконцай дабрыні, ззянне якой Ён паказаў свету”.

“Няма такой пандэміі, няма такога крызісу, які мог бы загасіць гэтае святло. Дазволім жа яму ўвайсці ў нашыя сэрцы: працягнем руку тым, каму гэта больш за ўсё патрэбна, каб Бог зноў нарадзіўся ў нас і сярод нас”, - заклікаў Францішак.
 

06 снежня 2020, 12:50