ҽ

Папа на “Анёл Панскі”: Збаўца атаясамлівае сябе з беднымі

Францішак заклікаў выкарыстоўваць атрыманыя ад Бога таленты, каб рабіць дабро. Сваімі разважаннямі ён падзяліўся перад малітвай “Анёл Панскі”, якую прамовіў з вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра.

Каментуючы прыпавесць пра таланты, Папа звярнуў увагу на тое, што Бог “добра нас ведае, ведае, што мы не аднолькавыя, не хоча аддаваць нікому перавагу на шкоду іншым, але даручае кожнаму капітал, адпаведны яго здольнасцям”.

Пантыфік падкрэсліў, што прыпавесць “тычыцца ўсіх, але як заўсёды, асабліва хрысціян”. У Сусветны дзень бедных ён звярнуўся з просьбай працягнуць руку бедным. “Ты не адзінокі ў жыцці, ёсць людзі, якія ў табе маюць патрэбу. Не будзь эгаістам!”, - звярнуў увагу Францішак 15 лістапада 2010 г.

“Мы ўсе атрымалі “багацце” ад Бога. Як вучні Хрыста, мы атрымалі веру, Евангелле, Духа Святога, сакрамэнты... Гэтыя дары павінны выкарыстоўвацца, каб рабіць дабро ў жыцці, служачы Богу і нашым братам”

, - адзначыў Папа

Францішак нагадаў меркаванне, што быць хрысціянінам, значыць устрымлівацца ад зла. “Не рабіць зла – гэта добра, але не рабіць дабра – гэта кепска”, - падкрэсліў ён, заахвочваючы людзей азірнуцца і ўбачыць тых, хто мае патрэбу.

Святы Айцец спаслаўся на крытыку некаторых, што святары і біскупы кажуць ахвотней пра бедных, чым пра вечнае жыццё. “Бедныя знаходзяцца ў цэнтры Евангелля. Гэта Езус навучыў нас гаварыць пра бедных. Гэта Езус прыйшоў да бедных”, - патлумачыў Папа, дадаўшы, што Збаўца атаясамлівае сябе з беднымі.
 

15 лістапада 2020, 12:38