ҽ

Францішак падчас "Анёл Панскі". Ілюстрацыйнае фота Францішак падчас "Анёл Панскі". Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: Бог чакае плёнаў свайго вінаградніка ад нас

Падчас разважання перад малітва “Анёл Панскі” Францішак прааналізаваў прыпавесць пра нядобрасумленных вінаградараў (Мц 21, 33-43), якую Езус распавёў, прадбачачы сваю муку і смерць.

Збаўца зрабіў гэта невыпадкова, Ён хацеў наставіць першасвятароў і кніжнікаў, якія мелі адносна Яго дрэнныя намеры і шукалі спосабу Яго ліквідацыі.

Гаспадар даручае свой вінаграднік арандатарам. Потым, падчас збору ўраджаю, пасылае слуг сабраць плёны; але вінаградары вітаюць слуг палкамі, а некаторых забіваюць. Гаспадар пасылае іншую групу, больш шматлікую, якая атрымлівае такі ж прыём. Кульмінацыйны момант наступае тады, калі ўладальнік вырашае паслаць свайго сына. Вінаградары не толькі не ставяцца да яго з павагай, але думаюць, што, ліквідаваўшы яго, змогуць захапіць вінаграднік, таму забіваюць і яго, - пераказаў евангельскую прыпавесць Папа.

“Гэтай вельмі жорсткай прыпавесцю Езус ставіць сваіх суразмоўцаў перад адказнасцю, і ён робіць гэта надзвычай ясна. Але не варта думаць, што папярэджанне датычыцца толькі тых, хто тады адхіліў Езуса. Яно дзейнічае ў любы час, у тым ліку і ў наш. І сёння Бог чакае плёнаў свайго вінаградніка ад тых, каго паслаў працаваць у ім”

, - заўважыў Пантыфік.

Францішак адзначыў, што “у любую эпоху ў тых, хто мае ўладу над Божым народам, можа ўзнікнуць спакуса служыць уласным інтарэсам, а не інтарэсам самога Бога”. “Але вінаграднік належыць Пану, а не нам. Улада – гэта служэнне, і як такое яно павінна ажыццяўляцца дзеля дабра ўсіх і для распаўсюджвання Евангелля”, - падкрэсліў ён.

Пантыфік нагадаў парады св. Паўла ў Пасланні да Філіпянаў тым, хто хоча заставацца добрымі работнікамі ў вінаградніку Пана: “што ёсць праўдзівае, што годнае, што справядлівае, што беззаганнае, што ласкавае, што хвалебнае, калі гэта нейкая цнота або нешта годнае пахвалы – пра гэта думайце” (Флп 4, 8).

“Так мы станем Касцёлам, багатым на плён святасці, так мы будзем аддаваць хвалу Айцу, Які любіць нас з бясконцай пяшчотай, Сыну, Які працягвае нам дарыць збаўленне, Духу, Які адкрывае нашыя сэрцы і штурхае нас да паўнаты дабра”, - сказаў Папа 4 кастрычніка 2020 г, завяршаючы сваё разважанне перад малітвай “Анёл Панскі”.
 

04 кастрычніка 2020, 12:16