ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец моліцца аб міры на Каўказе

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 27 верасня 2020 г. прайшла ў Ватыкане, Папа выказаў заклапочанасць у сувязі з навінамі аб сутыкненнях на Каўказе.

“Малюся аб міры на Каўказе і прашу бакі канфлікту зрабіць канкрэтныя жэсты добрай волі і братэрства, якія змогуць прывесці да вырашэння праблем не з выкарыстаннем сілы і зброі, але шляхам дыялогу і перамоў. У цішыні памолімся разам аб міры на Каўказе”, - заклікаў Папа.

Абвастрэнне сітуацыі адбылося 27 верасня пасля пачатку баявых дзеянняў паміж армянскімі і азербайджанскімі войскамі на лініі сутыкнення ў Нагорным Карабаху.
 

27 верасня 2020, 12:55