ҽ

Помнік мігрантам на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Помнік мігрантам на плошчы св. Пятра ў Ватыкане 

Пантыфік салідарны з мігрантамі і работнікамі турыстычнай сферы

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла 27 верасня 2020 г. у Ватыкане, Папа выказаў словы падтрымкі мігрантам і работнікам турыстычнай сферы.

З нагоды Сусветнага дня мігранта і бежанца Францішак заўважыў, што сёлета пажадаў асаблівую ўвагу звярнуць на сітуацыю ўнутраных мігрантаў, вымушаным пакінуць родную зямлю як калісьці Езус і Яго сям’я. “Да ўсіх гэтых людзей, а таксама да тых, хто ім дапамагае скіроўваюцца нашы думкі і наша малітва”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Францішак нагадаў, што 27 верасня адзначаецца Сусветны дзень турызму. “Пандэмія моцна ўдарыла па гэтай сферы, вельмі важнай для многіх краін. Звяртаюся са словамі падтрымкі да ўсіх, хто працуе ў сферы турызму, асабліва да малых прадпрыемстваў і моладзі”, - сказаў Папа. Ён пажадаў, каб усе цяжкасці былі пераадолены як мага хутчэй.
 

27 верасня 2020, 13:41