ҽ

Лагатып Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса ў Будапешце Лагатып Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса ў Будапешце 

Святы Айцец: шукаць у Эўхарыстыі крыніцу жыцця і місіі Касцёла

Працягваць духоўную падрыхтоўку да Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэсу, - заклікаў Папа падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 20 верасня 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

Францішак нагадаў, што згодна з планамі, якія рабіліся яшчэ да пачатку пандэміі, у гэтыя дні ў Будапешце павінен быў праходзіць Міжнародны эўхарыстычны кангрэс.

“Па гэтай прычыне, хачу прывітаць венгерскіх пастыраў і вернікаў, а таксама ўсіх тых, хто з верай і радасцю чакаў гэтай касцёльнай падзеі. Кангрэс быў перанесены на наступны год і пройдзе з 5 па 12 верасня 2021 г. таксама ў Будапешце. Будзем працягваць, духоўна паяднаныя, ісці шляхам падрыхтоўкі, знаходзячы ў Эўхарыстыі крыніцу жыцця і місіі Касцёла”, - заклікаў Пантыфік.

Эўхарыстычныя кангрэсы праходзяць раз у чатыры гады. Яны спадарожнічаюць гісторыі Касцёла з канца ХІХ ст. Першы прайшоў у французскім горадзе Ліль у 1881 г, а апошні – 25-31 студзеня 2016 г. у філіпінскім Себу. Дэвізам форума ў Будапешце будуць словы Псальма 87: “У табе ўсе крыніцы мае”.
 

20 верасня 2020, 12:44