ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа: больш часу прысвячаць малітве і хрысціянскай фармацыі

Францішак выказаў салідарнасць з сем’ямі, вымушанымі адмовіцца ад звыклага летняга адпачынку і падтрымаў усе намаганні па змякчэнні наступстваў пандэміі.

“Мая думка асабліва чынам скіравана да сем’яў, якія сёлета павінны былі адмовіцца ад летніх канікулаў. Даручаю іх Пану, каб Ён падарыў ім спакой і радасць”, - сказаў Папа 19 жніўня 2020 г. напрыканцы агульнай аўдыенцыі.

Святы Айцец таксама заклікаў вернікаў “усё больш і больш часу прысвячаць малітве і хрысціянскай фармацыі, каб заставацца вернымі вучнямі Хрыста і расці ў духу братэрскай салідарнасці”.

“Духоўна яднаюся з усімі, хто бярэ на сябе рознага роду духоўныя, навуковыя і сацыяльныя ініцыятывы з мэтай абмежавання наступстваў пандэміі ў грамадстве і задаволення жыццёвых патрэб хворых і іх сем’яў”

, - заявіў Папа.

Звяртаючыся да пажылых і маладых людзей, хворых і маладажонаў, Францішак нагадаў, што 20 жніўня Касцёл адзначае літургічны ўспамін св. Бэрнарда Клервоскага, вялікага Доктара Касцёла, вельмі адданага культу Багародзіцы.

“Няхай яго прыклад абудзіць у кожнага жаданне з даверам аддацца матчынай абароне Найсвяцейшай Панны, Суцяшальніцы прыгнечаных”, - пажадаў Пантыфік удзельнікам агульнай аўдыенцыі.
 

19 жніўня 2020, 11:27