ҽ

Унебаўзяцце Марыі Унебаўзяцце Марыі 

Пантыфік просіць заступніцтва Багародзіцы за пакутуючых

Францішак заклікаў вернікаў прасіць заступніцтва Багародзіцы за людзей і рэгіёны свету, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі. Нагодай стала ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

“Дзева Марыя, якую мы сёння сузіраем у нябеснай славе, з’яўляецца Маці надзеі. Нядаўна гэты тытул быў уключаны ў Ларэтанскую літанію. Мы заклікаем яе заступніцтва ва ўсіх сітуацыях у свеце, у якіх людзі найбольш прагнуць надзеі: надзеі на мір, справядлівасць, годнае жыццё. Сёння я хацеў бы памаліцца, у прыватнасці, за насельніцтва паўночнага рэгіёна Нігерыі, за ахвяр гвалту і тэрактаў”, - сказаў Францішак пасля малітвы “Анёл Панскі”.

Папа пажадаў вернікам шчаслівай урачыстасці Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, асабліва тым, хто не мае магчымасці прыйсці ў гэты дзень у храм: хворым, адзінокім і тым, хто забяспечвае жыццядзейнасць грамадства.

Святы Айцец заклікаў усіх пайсці ў гэты дзень у святыню, каб пакланіцца Багародзіцы. “Рымляне і тыя, хто знаходзіцца ў Рыме, могуць паехаць у Санта-Марыя-Маджорэ, каб памаліцца перад іконай Salus Populi Romani”, - заклікаў Францішак.
 

15 жніўня 2020, 12:17