ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак салідарны з ахвярамі пераследу на рэлігійнай глебе

Святы Айцец скіраваў заклік салідарнасці ў сувязі з Міжнародным днём памяці ахвяр актаў насілля на аснове рэлігіі або перакананняў, які адзначаўся 22 жніўня 2020 г.

“Памолімся за гэтых нашых братоў і сясцёр і падтрымаем малітвай і салідарнасцю таксама многіх людзей, якія яшчэ сёння падвяргаюцца пераследу па прычыне іх веравызнання. Іх шмат”, - сказаў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 23 жніўня прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

Міжнародны дзень памяці ахвяр актаў насілля на аснове рэлігіі або перакананняў быў устаноўлены ААН у мае 2019 г. Сёлета ён адзначаўся ў другі раз.
 

23 жніўня 2020, 12:37