ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік заклікаў да спынення гвалту ў Беларусі

16 жніўня 2020 г., падчас сваёй традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” Пантыфік скіраваў адмысловы зварот, звязаны з сітуацыяй у Беларусі.

“Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. З вялікай увагай сачу за сітуацыяй, якая склалася пасля выбараў у гэтай краіне. Заклікаю да дыялогу, спынення гвалту, паважання справядлівасці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Багародзіцы, Каралевы супакою”, - сказаў Францішак.

Папа звярнуўся да беларусаў
16 жніўня 2020, 12:16