ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец падтрымаў ініцыятыву ЕС і ААН для Сірыі

Францішак нагадаў, што 30 чэрвеня 2020 г. у Бруселі пройдзе IV Канферэнцыя Еўрапейскага Саюза і Арганізацыі Аб’яднаных Нацыі на тэму “Падтрымка будучыні Сірыі і рэгіёна”.

“Будзем маліцца ў інтэнцыі гэтай важнай сустрэчы, каб магла палепшыць драматычную сітуацыю сірыйскага і суседніх народаў, асабліва Лівана, у кантэксце цяжкіх грамадска-палітычных і эканамічных крызісаў, якія пандэмія зрабіла яшчэ больш складанымі”, - сказаў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая 28 чэрвеня адбылася ў Ватыкане.

У сувязі з пандэміяй каронавіруса сустрэча на міністэрскім узроўні пройдзе ў віртуальным фармаце. Ёй папярэднічалі кансультацыі па ключавых пытаннях, якія тычацца сірыйскага народа, і мабілізацыя рэсурсаў, накіраваных на вырашэнне крызісу.
 

28 чэрвеня 2020, 13:14