ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: маліцца за ахвяр крызісу ў Емене і паводкі ва Украіне

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 28 чэрвеня 2020 г. прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане, Папа выказаў сваю блізкасць народам Емену і Украіны.

“Заклікаю маліцца за насельніцтва Емена, асабліва за дзяцей, якія пакутуюць ад цяжэйшага гуманітарнага крызісу, а таксама за ўсіх, хто пацярпеў ад моцнай паводкі ў заходняй Украіне, каб маглі спазнаць суцяшэнне Пана і дапамогу братоў”, - сказаў Святы Айцец.

Францішак прывітаў вернікаў, прысутных на плошчы св. Пятра, у прыватнасці пілігрымаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, якія прынялі ўдзел у спецыяльнай св. Імшы ў інтэнцыі сваёй краіны.
 

28 чэрвеня 2020, 13:38