ҽ

1590919652560.JPG

Францішак перад “Уладарка неба”: Езус прабачае і дае спакой

“Першыя Cловы, прамоўленыя Уваскрослым Панам: “Спакой вам!”, павінны ўспрымацца больш чым прывітанне: яны выражаюць прабачэнне, якое даецца вучням, што пакінулі Яго”, - звярнуў увагу Папа.

31 мая 2020 г., падчас разважання перад малітвай “Уладарка неба” Францішак спаслаўся на Евангелле ўрачыстасці Спаслання Духа Святога (Ян 20, 19-23). Ён заўважыў, што “Езус прапануе свой спакой менавіта гэтым вучням, якія баяцца, якім цяжка паверыць ва ўбачанае, у пустую магілу, якія недаацэньваюць сведчанне Марыі Магдалены і іншых жанчын”; “Езус прабачае і дае спакой сваім сябрам”.

“Даруючы і збіраючы вучняў вакол сябе, Езус робіць іх Касцёлам: супольнасцю прымірэння, гатовую да місіі. Сустрэча з уваскрослым Панам пераварочвае існаванне апосталаў і ператварае іх у мужных сведак”

, - заўважыў Пантыфік.

Апосталы павінны выканаць тую ж місію, якую Айцец усклаў на Езуса. Не час шкадаваць “добрых дзён”, праведзеных з Настаўнікам. Радасць Уваскрасення вялікая, але яе не варта трымаць у сабе, - пракаментаваў Францішак.

Збаўца не пакідае вучняў на волю лёсу і дае ім Суцяшальніка – Духа Святога, “які спальвае грахі і стварае новых людзей” – “гэта агонь любові, з дапамогай якога вучні змогуць “падпаліць свет”.

Пантыфік нагадаў, што кожны вернік праз хрост і канфірмацыю атрымлівае Духа Святога з Яго дарамі, што дае яму “смеласць выйсці з ахоўных сцен сваіх “вячэрнікаў”, не адпачываць у спакойным жыцці і не замыкацца ў стэрыльных звычках”.

Ён заклікаў прасіць Багародзіцу, “галоўную гераіню” захапляльнага досведу Пяцідзясятніцы, спрыяць захаванню ў Касцёле “гарачага місіянерскага духа”.
 

31 мая 2020, 12:24