ҽ

1584331946573.JPG

Папа маліўся за работнікаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца

Маліцца за супрацоўнікаў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца заклікаў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 8 мая 2020 г. цэлебраваў у ватыканскім Доме св. Марты.

“Сёння адзначаецца Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Памолімся за людзей, якія працуюць у гэтых пачэсных арганізацыях. Няхай Пан благаславіць іх вельмі карысную працу”, - сказаў ва ўступе да літургіі Пантыфік.

Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца адзначаецца штогадова 8 мая – у дзень нараджэння заснавальніка арганізацыі, швейцарскага гуманіста і першага лаўрэата Нобелеўскай прэміі міра Анры Дзюнана. Гуманітарны рух узнік у 1863 г. На сённяшні дзень ён аб’ядноўвае больш за 17 мільёнаў супрацоўнікаў і валанцёраў па ўсім свеце.
 

08 мая 2020, 09:34