ҽ

02139_COREA1984.jpg

Францішак: Ян Павел ІІ даў голас Касцёлу з-за жалезнай заслоны

Ян Павел II быў выдатным сведкай веры, чалавекам малітвы і надзейным кіраўніком Касцёла ў часы вялікіх перамен, - напісаў Францішак у прадмове да кнігі “100 гадоў. Словы і вобразы”.

Яна выйшла ў Ватыканскім выдавецтве да сотай гадавіны з дня нараджэння Караля Вайтылы, якая будзе адначацца 18 мая 2020 г.

Святы Айцец нагадаў пра шматлікія энцыклікі св. Яна Паўла II і надзвычай каштоўны дар Катэхізіса Каталіцкага Касцёла. Папа падкрэсліў вялікую любоў свайго папярэдніка да чалавека, адкрытасць, імкненне да дыялогу з усімі, рашучасць у намаганнях спыніць войны, жаданне выйсці насустрач усім і прыняць тых, хто пакутуе.

Францішак падкрэсліў, што разам з першым Біскупам Рыма з Усходняй Еўропы голас Касцёла мучанікаў загучаў з-за жалезнай заслоны.

Св. Ян Павел II быў “вялікім сведкай Божай Міласэрнасці”. Многія з сённяшніх маладых людзей не ведалі яго або маюць толькі цьмяныя ўспаміны, звязаныя з ім. Гэтую кнігу Францішак адрасаваў, у першую чаргу, ім.

05 мая 2020, 13:11