ҽ

pope-francis-s-trip-in-bulgaria-and-northern--1557048229175.jpg

Папа перадаў балгарскай Царкве рэліквіі святых Клемента і Паціта

Францішак перадаў у дар Яго Святасці Нэафіту, Мітрапаліту Сафіі і Патрыярху Праваслаўнай Царквы Балгарыі, рэліквіі св. Клемента, папы і мучаніка, і св. Паціта, мучаніка.

Цырымонія ўручэння каштоўнага дару Апостальскім нунцыем у краіне, арцыбіскупам Ансэльмам Гвіда Пекарары адбылася 27 лютага 2020 г. у Сафіі з удзелам дэлегацый Каталіцкага Касцёла ў Балгарыі і балгарскага Патрыярха.

Пры гэтым арцыбіскуп Пекарары назваў жэст Святога Айца знакам яго жадання “шукаць і маліцца аб адзінстве хрысціян” і ўзаемапавагі, “якой характарызуюцца адносіны паміж Святым Пасадам і Праваслаўным Патрыярхатам Балгарыі”.

“Рэліквіі св. Клемента, папы, разам з рэліквіямі св. Паціта, вяртаюцца на землі, дзе жылі двое святых мучанікаў, якія сталі сведкамі місійнай справы святых Кірыла і Мятода”, - заўважыў прэлат.

Падчас цырымоніі перадачы рэліквій
Падчас цырымоніі перадачы рэліквій

У сваю чаргу, Патрыярх Нэафіт выказаў радасць з нагоды “братэрскага жэсту” Францішка, назваўшы атрыманы дар “вялікім благаслаўленнем”. Ён узгадаў таксама пра перададзеныя раней св. Янам Паўлам II рэліквіі св. Дасія Дарастольскага і Бэнэдыктам XVI – св. Георгія. Прадстаяцель выказаў перакананне, што сведчанне веры хрысціянскіх святых і мучанікаў – гэта выразны доказ добрых стасункаў паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, “якія застануцца і працягнуць развівацца ў спакоі, паразуменні і ўзаемнай павазе”.

Згодна са старажытнай традыцыяй, жыццё св. Клемента і св. Паціта звязана з Сафіяй. Св. Клемент лічыцца першым біскупам балгарскай сталіцы. Яго рэліквіі былі ўрачыста дастаўлены ў Рым святымі Кірылам і Мятодам.

Св. Паціт памёр мучаніцкай смерцю ў часы імператара Антаніна Пія (138-161 гг.) і быў пахаваны ў італьянскім горадзе Трыкарыка. 24 сакавіка 2020 г. яго рэліквіі будуць выстаўлены для ўшанавання ў старажытнай раннехрысціянскай базыліцы св. Сафіі, дзе на гэты дзень запланавана ўрачыстае багаслужэнне, а днём пазней – Боская літургія на чале з Патрыярхам Нэафітам.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 лютага 2020, 14:20