ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак пра важнасць барацьбы з гандлем людзьмі ў інтэрнэце

Пры барацьбе з гандлем людзьмі неабходна вучыць людзей выкарыстанню тэхналогій і нагадваць пастаўшчыкам ан-лайн паслуг аб іх адказнасці, - перакананы Святы Айцец.

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла 9 лютага 2020 г. у Ватыкане, Францішак скіраваў заклік з нагоды Міжнароднага дня малітвы і рэфлексіі ў інтэнцыі барацьбы з гандлем людзьмі. Ён адзначаўся 8 лютага, у літургічны ўспамін св. Жазэфіны Бакіты

“Каб перамагчы гэтае бедства, якое эксплуатуе самых бедных, патрэбны высілкі ўсіх: дзяржаўных устаноў, асацыяцый і адукацыйных структур. Адносна прадухілення, я хацеў бы заўважыць, што паводле розных даследаванняў, злачынныя арганізацыі ўсё больш ужываюць сучасныя сродкі камунікацыі, каб падманам прывабліваць ахвяр.Таму, з аднаго боку, неабходна вучыць здароваму выкарыстанню тэхналагічных сродкаў, а з другога боку – здзейсняць кантроль і нагадваць пастаўшчыкам ан-лайн паслуг аб іх адказнасці”, - сказаў Пантыфік.
 

Навіна ў фармаце аўдыё
09 лютага 2020, 12:12