ҽ

1577809804913.jpg

Пантыфік: аднаўляю найлепшыя пажаданні радасці і спакою ў Пану

Францішак скарыстаўся магчымасцю традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” і яшчэ раз павіншаваў усіх з каляднымі і навагоднімі святамі.

“У гэтую першую нядзелю года я аднаўляю свае найлепшыя пажаданні радасці і спакою ў Пану. У шчаслівыя і цяжкія хвіліны давайце даверым сябе Таму, хто з’яўляецца нашай надзеяй! Таксама хачу нагадаць пра абавязацельствы, якія мы ўзялі ў навагодні Дзень міру: “Мір – як шлях надзеі: дыялог, прымірэнне і экалагічнае навяртанне”. З ласкі Божай мы можам рэалізаваць гэта на практыцы”, - сказаў Папа 5 студзеня 2020 г.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 студзеня 2020, 12:09