ҽ

Папа падчас сустрэчы з удзельнікамі каляднага канцэрта ў Ватыкане Папа падчас сустрэчы з удзельнікамі каляднага канцэрта ў Ватыкане 

Пантыфік пра сілу мастацтва і музыкі

Музыка – гэта таксама канал братэрства і міру паміж народамі, - падкрэсліў Папа падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў і арганізатараў 27-га “Каляднага канцэрта ў Ватыкане”, якіх прыняў 13 снежня 2019 г.

“Час, які папярэднічае Божаму Нараджэнню, заклікае ўсіх нас спытаць у сябе: чаго я чакаю ў маім жыцці? Якім з’яўляецца самае вялікае жаданне майго сэрца?”, - заўважыў Святы Айцец. Ён адзначыў, што выканаўцы і музыканты сваёй творчасцю дапамагаюць абудзіць гэтыя пытанні ў сэрцах людзей.

Спасылаючыся на традыцыю калядных ясляў, Францішак заклікаў сваіх гасцей не імкнуцца да эфімернага шчасця, якое абяцаюць багацці. “Нарадзіўшыся ў яслях, сам Бог пачынае адзіную сапраўдную рэвалюцыі, якая дае надзею і годнасць тым, хто пазбаўлены спадчыны, адчужаным: рэвалюцыю любові, рэвалюцыю ласкавасці”, - сказаў ён.

Папа звярнуў увагу на сілу мастацтва, здольную выводзіць людзей з стану роспачы. Ён пажадаў, каб мастацтва прычынялася да будавання “глабальнай адукацыйнай вёскі”, жыхары якой ствараюць сетку чалавечых адносін – “лепшы лек ад усіх форм дыскрымінацыі і ізаляванасці”.

“У гэтай вёсцы адукацыя і мастацтва сустракаюцца праз мову музыкі і паэзіі, выяўленчага мастацтва і скульптуры, тэатра і кіно. Усе гэтыя выразы чалавечай творчасці могуць стаць “каналамі” братэрства і міру паміж народамі чалавечай сям’і, дыялогу паміж рэлігіямі”, - лічыць Пантыфік.

27-ы “Калядны канцэрт у Ватыкане” пройдзе 14 снежня 2019 г. у Зале Паўла VI. У ім прымуць удзел Лаёнэл Рычы, Боні Тайлер, Мірэй Мацьё, Сьюзан Бойл, Леа Рохас, італьянскія выканаўцы. Сродкі, сабраныя падчас яго, пойдуць на дабрачынныя праекты ў Амазоніі.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 снежня 2019, 13:31